Перадача скульптуры "Археолагі"

Апублiкавана: 11 лiстапада 2023 Фотарэпартаж Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Падарунак Нацыянальнаму мастацкаму музею ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі! Бронзавую скульптуру "Археолагі" вядомага майстра Джорджа дэ Кірыка ўстанове перадаў міністр культуры Анатолій Маркевіч.

Цяпер работа зойме месца ў пастаяннай экспазіцыі і будзе даступная ўсім наведвальнікам Нацыянальнага мастацкага музея. 

У калекцыі ўстановы гэта першая скульптура Джорджа дэ Кірыка — выбітнага творцы, тэарэтыка мастацтва і заснавальніка руху метафізічнага жывапісу. Праз сувязь аўтара з роднай для яго Грэцыяй і вывучэнне майстроў класіцызму, зачараваных Антычнасцю, канстантай у працах дэ Кірыка стаў Старажытны свет. Скульптурная група “Археолагі (Вялікія археолагі)” таксама называецца “Арэст і Пілад” ды апявае непарушнасць легендарнага сяброўства.

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА